Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 9 "В"

https://krassh.schools.by/photoalbum/503243#photo8079648

Вучні даведаліся пра трагедыю вёскі Шавулічы, што знаходзіцца недалёка ад нашага пасёлка. Раніцай 7 ліпеня 1943 года час для гэтай вёскі спыніўся: за дапамогу партызанам фашысты ў тры колы акружылі вёску, мужчын заставілі капаць сабе магілы, а потым расстралялі 366 жыхароў, з іх - 120 дзяцей. Усе дамы і пабудовы былі спалены. Так вёска Шавулічы, якая складалася з 77 двароў, дзе жыло 94 сям’і, перастала існаваць.
Сёння на месцы спаленай вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс, дзе кожны год 7 ліпеня вельмі мнагалюдна. З усяго Ваўкавыскага раёна і з другіх куточкаў Беларусі збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць загінуўшых жыхароў вёскі Шавулічы. Гэты боль немагчыма зразумець і прыняць. Застаецца толькі памятаць і не забываць, якім коштам нашаму народу дасталася Вялікая Перамога.

16 мая вучні 8-ых класаў правялі для пяцікласнікаў квэст-гульню ,, Поезд Вялікай Перамогі''. Вучні 5-ых класаў змаглі далучыцца да гісторыі, яны ўспомнілі пра падзеі
Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з гарадамі-героямі, спявалі песні ваенных гадоў і праяўлялі сваю мужнасць у спаборніцтвах. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы, а пераможцы граматы.

14 мая вучні наведвалі ,, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей''. Яны змаглі дакрануцца да гістарычнага і літаратурнага мінулага беларускага народа. Васьмікласнікі пазнаёміліся з беларускімі пісьменнікамі, якія працавалі раней на Гродзеншчыне, пабачылі побыт беларускай хаткі, прылады працы селяніна. Таксама вучні пабывалі ў гасцях у Несцеркі, адказвалі на цікавыя пытанні і атрымоўвалі пачастункі.

Вельмі хутка ўся наша краіна будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Шмат вады ўнесла рака часу з тых пор, як закончылася Вялікая Айчынная вайна: зараслі шрамы акопаў, зніклі папялішчы спаленых вёсак і гарадоў, выраслі новыя пакаленні, якія, на шчасце, ведаюць пра той суровы час толькі з кніжак, кінафільмаў, успамінаў родных і блізкіх, ветэранаў. Але гэта быў час, які нельга забыць. Гэта быў час, які мы не маем права забыць. Памятаць, каб не паўтарылася вайна, каб не гінулі людзі, памятаць, каб быў мір на зямлі.
Вечар адпачынку, які прайшоў 8 мая для вучняў 8-11 класаў напярэдадні Дня Перамогі, так і называўся “Гэта быў час, які нельга забыць”.

Дэкада беларускай мовы і літаратуры, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У межах дэкады беларускай мовы і літаратуры 30 красавіка Целеш Алена Іванаўна правяла адкрыты ўрок у VIII “В” класе для маладых педагогаў. Тэма ўрока “А. Куляшоў. Балада “Маці” вельмі сугучна з тэматыкай дэкады.

Вучні адразу адзначылі, што тэма балады ваенная - пакутлівае чаканне маці з вайны свайго сына; ідэя – непераможнасць мацярынскага сэрца, душы, яе самаахвярнасць. Усе прысутныя на ўроку зразумелі, што А. Куляшоў раскрывае антычалавечую сутнасць вайны, выступае супраць яе. Вайна нясе пакуты, фізічны і душэўны боль, чалавечыя страты, жахі, холад, голад. Вайну нельга нічым апраўдаць.

А яшчэ вучні гаварылі пра мацярынскую любоў, якая давала сілы юнакам выстаяць у неймаверных жудасных умовах вайны. Яна здольна тварыць немагчымае: у баладзе яна адолела чужы ненавісны камень, на якім усё ж прараслі зярняты перамогі.

Самаахвярная смерць маці ў творы сімвалізуе непераможнасць народа, веру ў яго вызваленне.

Урок атрымаўся вельмі пранікнёным і чулым, бо на ім прысутнічала мама Алены Іванаўны – Алена Казіміраўна Блажыеўская. Алена Казіміраўна піша вершы, адзін з якіх яна і прачытала вучням.

У канцы ўрока вучні пасеялі зярняты – сімвал непераможнасці жыцця.

30 апреля 2019 в 00:00 | Телеш Е. И. | нет комментариев

На мерапрыемстве ў сяброўскай абстаноўцы дзеці і дарослыя актыўна абмяркоўвалі прапанаваныя блокі пытанняў: "Як выбраць справу па душы? Як жыць дружна з бацькамі?" І дзеці і бацькі прыйшлі да высновы, што толькі праз супрацоўніцтва і паразуменне можна навучыцца вырашаць любыя цяжкасці, можна навучыцца разумець іншых і сябе. Асобны блок пытанняў быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Вельмі парадавала цвёрдая пазіцыя ўсіх прысутных у тым, што здаровы лад жыцця - гэта адзін з галоўных жыццёвых прынцыпаў, бо калі няма здароўя, то і любімая справа не прынясе радасці.

Гучалі вершы, песні А. Куляшова пра сваю Радзіму, Вялікую Айчынную вайну ( "Бывай...", "Балада аб чатырох заложнiках ", "Воблака", "Лiст з палону", балада "Мацi)".

22 апреля 2019 в 13:59 | Телеш Е. И. | нет комментариев

Гродзенская вобласць лідзіруе па многіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Прынёманскі край - рэгіён з найбагатай гісторыяй і высокай культурай. У прынёманскім краі захавалася больш за 1,5 тыс. помнікаў гісторыі і культуры. 18 красавіка для вучняў VIII класаў прайшоў піянерскі КВІЗ "Гродзенскай вобласці 75 гадоў - гісторыя і сучаснасць". У ім прымалі ўдзел вучні з VIII" А "," Б "," В "," Г "класаў. Вучні не толькі паказалі свае веды, але і даведаліся шмат новага. Мерапрыемства прайшло цікава, барацьба была напружанай. Віншуем каманду 8 "В" класа, якая заняла ва ўпартай барацьбе II месца!

19 апреля 2019 в 15:01 | Телеш Е. И. | нет комментариев

Да Міжнароднага дня роднай мовы