Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Кніжная выстава «Вайны свяшчэнныя старонкі…»

Дата: 29 апреля 2019 в 15:42, Обновлено 6 мая 2019 в 10:55
579 просмотров

У межах дэкады беларускай мовы і літаратуры 29 красавіка ў бібліятэцы пачала дзейнічаць кніжная выстава «Вайны свяшчэнныя старонкі…».

У межах дэкады беларускай мовы і літаратуры 29 красавіка ў бібліятэцы пачала дзейнічаць кніжная выстава «Вайны свяшчэнныя старонкі…», на якой прадстаўлены кнігі пра Вялікую Айчынную вайну: А.Адамовіч “Хатынская аповесць”, А.Адамовіч Я.Брыль, У.Калеснік “Я з вогненнай вёскі”, зборнік твораў “Ніколі не забудзем”, творы В.Быкава, І.Навуменкі, І.Шамякіна і іншыя.

Бібліятэкар Ганна Уладзіміраўна Калнаш знаёміць юных наведвальнікаў з новымі выданнямі кніг пра вайну: зборнікі “Агнявыя дарогі да перамогі”, І.Сяркоў “Мы з Санькам у тыле ворага”, Г.Васілеўская “Іх было чацвёра”, зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

Таксама кожны наведвальнік бібліятэкі мае магчымасць паглядзець інсталяцыю “Танк Перамогі”, падрыхтаваную Ганнай Уладзіміраўнай Калнаш.  “Пры чым тут танк у бібліятэцы?” –  спытаеце вы. А танк гэты незвычайны, ён вязе з сабой не выбухі і смерць, а новыя творы, а значыць і новыя веды, бо зроблены танк з кніг і падручнікаў. Кожнаму наведвальніку хочацца сфатаграфавацца з такім незвычайным танкам.

Данешчык Т.В., кіраўнік МА настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.