Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дэкада беларускай мовы і літаратуры, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дата: 28 апреля 2019 в 10:22, Обновлено 6 мая 2019 в 10:41
397 просмотров

Дэкада праводзіцца з 29 красавіка па 10 мая. На чацвёртым паверсе аформлены стэнд “Жыве ў сэрцах памяць пра вайну”, на якім вучні і настаўнікі могуць пазнаёміцца з планам мерапрыемстваў, з вершамі і кнігамі пра вайну, дакрануцца да тых жахлівых і гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. На стэндзе аформлена фотавыстава “Жорсткая праўда вайны”, якую падрыхтавалі вучні 5-9-ых класаў.
Усіх апрашаем прыняць удзел у дэкадзе беларускай мовы і літаратуры.

Вельмі хутка ўся наша краіна будзе адзначаць Дзень Перамогі і  75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта вялікія,радасныяі гераічныясвяты. Дарагой цаной заплаціў наш народ за сваю свабоду. Беларусь не далічылася кожнага трэцяга жыхара. Памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, вечна жыве ў сэрцах людзей. Не павінны забываць пра загінуўшых мы, дарослыя, і вы, юнакі і дзяўчаты ХХІ стагоддзя, якія не зведалі вайны. Толькі так мы зможам ушанаваць гераічны подзвіг народа. Але ёсць яшчэ адна магчымасць, каб выказаць героям сваё захапленне і ўдзячнасць, - гэта расказаць пра іх баявыя справы, пра падзеі тых далёкіх, страшных і гераічных дзён. Таму дэкаду беларускай мовы і літаратуры мы і вырашылі прысвяціць 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Данешчык Т.В., кіраўнік МА настаўнікаў

                                    беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.