Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная творчасці Кандрата Крапівы “Я ў мастацкім агародзе толькі марная трава”.

Дата: 21 апреля 2016 в 13:06
1 335 просмотров

20 красавіка ў межах дэкады беларускай мовы і літаратуры Анісеня Аксана Валянцінаўна разам з вучнямі 9 “В” класа арганізавала і правяла літаратурна-музычную кампазіцыю па творчасці К.Крапівы “Я ў мастацкім агародзе толькі марная трава”. Нагадаем, што 5 сакавіка 2016 года ў нашай краіне адзначалася 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы.

Удзельнікі адзначылі, што беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі. Байкі К. Крапівы — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: У чужое проса не сунь носа ("Сука ў збане"), Баба з калёс — каню лягчэй ("Дзед і Баба"), Кожны цыган сваю кабылу хваліць ("Пра Цыгана і кабылу"), Вялікаму каню — вялікі хамут ("Саманадзейны Конь"). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць:

Другі баран — ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя ("Дыпламаваны Баран"),

Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала ("Сава, Асёл ды Сонца"),

Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч ("Заява").

Словы ўдзельнікаў суправаджаліся прэзентацыяй, відэаролікамі пра К.Крапіву. А затым адбыўся конкурс чытальнікаў баек, у якім прынялі ўдзел вучні 5-9-х класаў:

Пушнегіна Карына 5 клас

Палуйчык Алеся 6 “А” клас

Вільчык Анастасія 6 “В” клас

Маліноўскі Мікіта 8 “Б” клас

Тарасюк Арсеній 8 “В” клас

Каваленка Кірыл 8 “Б” клас

Мілюк Вадзім 9 “А” клас

Санцевіч Паліна 9 “В” клас

Кожны з выканаўцаў стараўся прачытаць абраную байку выразна, данесці да слухачоў асноўную ідэю аўтарскай задумы. Але ў любым конкурсе ёсць свае пераможцы. Такім чынам, прызавыя месцы атрымалі:

1 месца - Палуйчык Алеся 6 “А” клас і Мілюк Вадзім 9 “А” клас

2 месца - Пушнегіна Карына 5 клас і Вільчык Анастасія 6 “В” клас

3 месцаСанцевіч Паліна 9 “В” клас

Віншуем пераможцаў!

Спадзяемся, што гэтае мерапрыемства зацікавіла ўсіх прысутных і кожны  абавязкова адкрые для сябе свайго Кандрата Крапіву.

Мерапрыемства наведала кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Данешчык Т.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.