-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Інтэлектуальна-патрыятычная гульня «На роднай мове – пра родны край»
14 красавіка 2015 года ў межах рэспубліканскай акцыі «Я - грамадзянін Беларусі» для вучняў 9 «В» і 9 «Г» класаў была арганізавана інтэлектуальна-патрыятычная гульня «На роднай мове – пра родны край». Каманды выбіралі на гульнёвым полі катэгорыі пытанняў і балы. Удзельнікі дэманстрыравалі сваё веданне роднай мовы, традыцый беларускага народа, гісторыі, геаграфіі роднага краю, культурнай спадчыны Беларусі. Перамагла каманда 9 «Г» класа, а лепшым іграком прызнаны Целеш Аляксей, які, як паказала гульня, ведае амаль усё пра сваю краіну.
Для гледачоў таксама была праведзена віктарына, а самыя актыўныя ўдзельнікі – вучні 6 «Б» класа - былі ўзнагароджаны сувенірамі.
У канцы гульні кожны, каму споўнілася 14 гадоў, атрымаў падарачнае выданне «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Наступная гульня для вучняў 9 «А» і 9 «Б» класаў будзе праведзена 24 красавіка ў Міжнародны дзень моладзі.
Гульню падрыхтавала і правяла Данешчык Т.В.,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by