-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Інтэлектуальная гульня “Хто жадае стаць выдатнікам?”
15 красавіка ў межах декады беларускай мовы і літаратуры для шасцікласнікаў была праведзена інтэлектуальная гульня “Хто жадае стаць выдатнікам?”.
Відаць, вы бачылі па тэлебачанні, як праводзіцца гульня “Хто жадае стаць мільянерам?”. Там пераможцу чакае грашовы выйгрыш. Але што параўнаецца з ведамі? Любую суму грошай можна з хуткасцю патраціць, а веды заўсёды будуць з вамі, пашыраючыся, прыносячы задавальненне і карысць вам, і вашым блізкім, і нашай краіне.
Наша гульня складалася з трох тураў па 10 пытанняў кожны. Пытанні былі звязаны з мовай, літаратурай, вераваннямі, традыцыямі беларускага народа, сучасным жыццём нашай краіны. У кожнай каманды былі тры падказкі: званок сябру, 50*50, дапамога гледачоў.
Спаборнічалі дзве каманды: каманда “Вясёлка” 6 “Б” класа і каманда “Пераможцы” 6”В” і 6 “А” класаў.
Абедзве каманды паказалі добрыя веды па беларускай мове, літаратуры. Гульня дапамагла з розных бакоў зірнуць на нашу Беларусь. Бо самыя каштоўныя веды – гэта веды пра свой родны кут, сваю зямлю. Толькі той можа стаць сапраўдным чалавекам, хто ведае і паважае гісторыю і культуру свайго народа.
Перамаглі вучні 6 “В” і 6 “А” класаў. Віншуем пераможцаў! Спадзяёмся, што ўсе ўдзельнікі адкрылі для сябе новыя, нязведаныя старонкі Беларусі і пераканаліся, што яшчэ шмат цікавага можна даведацца, вывучаючы беларускую мову і літаратуру.
Гульню правяла Данешчык Т.В.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by