Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

“УмКа” падарожнічае па родных мясцінах

Дата: 14 июля 2021 в 11:01
276 просмотров

Мы ездзім далёка за мора
Чужыя глядзець гарады,
Шукаем скалістыя горы,
Азёры крыштальнай вады.
І часта, так часта бывае,
Што мы ў сумятлівым жыцці
Мінаем і не заўважаем
Красу сваіх родных мясцін.
Мікола Хведаровіч
Цяжка не згадзіцца з аўтарам гэтых радкоў, бо ў летні час мы ўсе імкнёмся адпачыць далёка на моры, але не заўсёды жадаем заўважаць прыгажосць роднага краю.
Усе дзеці моцна чакаюць канікулы, бо лета – гэта самая прыемная пара для адпачынку. Ужо трэці год вучні ДУА “Сярэдняя школа г.п. Краснасельскі” маюць магчымасць адпачыць у профільным аздрараўленчым лагеры з кругласутачным прыбываннем “УмКа”. Яны могуць тут не толькі добра адпачыць, але і навучыцца чамусьці новаму, бо ў лагеры праводзяцца заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Гісторыкі-краяведы” і “Географы-краяведы”.
У лагеры за гэты час было праведзена шмат мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне грамадзянска-патрыятычных пачуццяў. Гэта і квэст “Пазнай Беларусь – і ты ея палюбіш”, і інтэлектуальнае падарожжа “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, і пазнавальная гульня “Культура і традыцыі”, і фальклорнае свята “Вячоркі”, і нават дыскатэка “Папараць-кветка”. Таксама дзеці шмат падарожнічалі па малой радзіме. Яны змаглі наведаць памятныя мясціны г.п.Рось: палац Патоцкіх, вадзяны млын, домік садоўніка, касцёл Святой Троіцы, дзе змаглі пабачыць старадаўні арган.
Асабліва спадабалася дзецям інтэлектуальнае падарожжа “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, дзе яны паказалі свае веды па гісторыі, геаграфіі, літаратуры, культуры роднага краю.
Дзеці з карысцю праводзяць час, далучаюцца да традыцый свайго народа, імкнуцца адкрыць для сябе нязведаныя мясціны Ваўкавышчыны. Усіх, хто цікава жадае правесці час, мы чакаем у лагеры “УмКа” на наступны год.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.