Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю сваю родную зямлю?”

Дата: 23 февраля 2021 в 09:14, Обновлено 23 февраля 2021 в 16:07
379 просмотров

Адзінаццацікласнікі падзялліліся сваімі думкамі па тэме “За што я люблю сваю родную зямлю?”  Кожны з іх захапляецца прыродай роднага краю і адзначае, што наша родная зямля – гэта самае прыгожае месца на свеце. Вось толькі некаторыя вытрымкі з сачыненняў.

Бакун Таццяна: “Люблю сваю зямлю за яснае і цёплае сонейка, якое сагравае сваімі промнямі, за блакітнае і мірнае неба над галавою. Люблю свой пасёлак, дзе нарадзілася і вырасла, сказала першае слова, знайшла верных сяброў, сустрэла першае каханне”.

Галоўчык Анастасія: “Я люблю сваю краіну за людзей. Беларусы – народ працавіты, талерантны і культурны. Яны заўжды сардэчна прымаюць гасцей, гатовыя дапамагчы любому і ніколі не зробяць гэта з-за выгады”.

Лісок Дзіяна: “Калі я прыязджаю ў вёску да сваёй бабулі, я бяру веласіпед і адпраўляюся пакатацца па яё ваколіцах. Еду і разглядаю ўсё вакол. Вось магутныя дрэвы, вось рэчка, якая заўсёды кудысьці бяжыць. Лясы зачароўваюць сваёй веліччу, а птушкі меладычна спяваюць. У гэтыя моманты я адчуваю супакой у сваім сэрцы. За гэта я і люблю сваю зямлю”.

Варапаева Вікторыя: “Я люблю сваю зямлю за тое, што тут мае родныя і блізкія людзі, сябры, мая сям’я, бацькоўская хата. Тут я адчуваю сябе дома, з гэтым месцам у мяне звязана шмат дарагіх мне ўспамінаў”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.