Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Знаёмімся з помнікамі Гродзеншчыны. Квэст-гульня на прывале "Вялес"

Дата: 15 мая 2023 в 18:33, Обновлено 19 мая 2023 в 18:43
64 просмотра

          Маршрут пракладзены. Першы прыпынак ля помніка воінам-пагранічнікам у г. Гродна. Дзеці даведаліся, што мемарыяльны комплекс усталяваны ў памяць аб воінах, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў першыя дні вайны і сёлета адзначыў 19-годдзе. Грошы на ўзвядзенне мемарыяла ахвяравалі пагранічнікі не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага замежжа: Казахстана, Расіі, Малдовы і Кіргізіі. Цікавым элементам кампазіцыі з'яўляюцца 15 памежных слупоў, па адным на кожную краіну, якая ўваходзіла раней у склад СССР. 
         Другі прыпынак-індзейская вёска на прывале"Вялес". Дзеці прынялі актыўны ўдзел у квэст - гульні. Нетрадыцыйная праграма адкрыла дзецям новы свет і дапамагла разгадаць усе таямніцы індзейскага племені. Рабяты пагрузіліся ў эпоху індзейцаў, паспрабавалі шмат новага і цікавага, атрымаўшы пры гэтым мора задавальнення. А самае галоўнае, гэта ўсё адбываецца на прыродзе, ды і надвор'е спрыяла нам!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.