-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Вандроўка ў тэатр лялек
26 снежня хлопцы і дзяўчынкі адправіліся на экскурсію ў г. Гродна. Першы прыпынак - Гродзенскі абласны тэатр лялек. Дзеці з захапленнем паглядзелі прэм'еру спектакля "Снегавік", так як сустрэлі ў ім вядомых герояў сучасных мультфільмаў. Пасля прэм'еры рабят запрасілі на навагодні паказ "Перапалох у Эмонджынарыуме". Галоўнымі героямі прадстаўлення былі Сум, Злосць, Радасць, Здзіўленне, якія расказвалі дзецям, хто яны такія, пра свае эмоцыі і запрасілі пагуляць у займальныя гульні, стварыць пантанімы. Не абышлося і без галоўных герояў свята-Дзеда Мароза і Снягуркі. Хлопцы і дзяўчынкі з задавальненнем станцавалі для іх.
Наступным аб'ектам экскурсіі стала брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у Гродне — мемарыяльны комплекс, адкрыты ў 1949 годзе. Раней на гэтым месцы знаходзіліся пахаванні салдат і афіцэраў, якія аддалі свае жыццё ў гады Вялікай Айчыннай вайны (усяго 50 магіл). У 1984 годзе была праведзена рэканструкцыя комплексу, падчас якой ля падножжа манумента быў запалены Вечны агонь.
Па дарозе назад мы заехалі на мясцовы Курган Славы. Дрэннае надвор'е, на жаль, не дала магчымасці падняцца на яго вяршыню. На ніжняй пляцоўцы размешчана ваенная тэхніка, якую змаглі агледзець хлопцы.
Для першакласнікаў гэта была не проста экскурсія, а гадзіна адкрыццяў аб славутасцях цэнтра нашай вобласці. Экскурсія вельмі спадабалася рабятам!
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by