Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Экскурсія ў Цэнтр рамёстваў і побыту

Дата: 3 ноября 2022 в 19:42
66 просмотров

2 лістапада вучні класа здзейснілі першую калектыўную экскурсію ў Цэнтр рамёстваў і побыту г. п. Рось. Прасторныя рэакрыяцыi  сустрэлі нас вырабамі з саломы, са скуры, са стужак, выставай карцін мясцовых мастакоў. 

Цікавую экскурсію па залах цэнтра правялі для рабят работнікі ўстановы культуры.У музеі прадстаўлены дзве залы, дзе сабрана пазнавальная інфармацыя, пачынаючы з агляду асаблівасцяў побыту простых сялян і заканчваючы тонкасцямі вопраткі беларусаў. У першай зале рабяты пазнаёміліся ў асноўным з прыладамі працы і інвентару, з тым, што значна палягчала працу простага беларуса. Другая зала прадстаўлена прадметамі, з дапамогай якіх стваралася ўтульнасць у звычайнай беларускай хаце, пачынаючы з палавікоў і ручнікоў і заканчваючы фіранкамі і пакрываламі. Асаблівае месца ў музеі адведзена мужчынскім і жаночым строям, характэрным для Ваўкавыска пачатку мінулага стагоддзя.

Вельмі цікавы экспанатам, які працуе і цяпер, сталі кросны. Дзе ты можаш убачыць, як можна выткаць палавік! А нам паказалі ўсе этапы работы па ткацтву палавіка.

На базе Цэнтра актыўна праводзяцца майстар-класы, у якіх прынялі ўдзел і нашы вучні: работа з салёным цестам, роспіс цацак, праца з глінай. Дзецям вельмі спадабалася, што ўсё вырабленае ўласнаручна, можна забраць дадому, каб паказаць блізкім вынікі сваіх набытых уменняў. 

Прапанавалі рабятам і бяспройгрышную латарэю. А прызамі сталі работы, выкананыя ўмельцамі Цэнтра рамёстваў і побыту. 

Экскурсія вельмі спадабалася рабятам!


 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.