Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Першы ўрок “Беларусь – мая Айчына”

Дата: 4 сентября 2017 в 19:24, Обновлено 5 сентября 2017 в 10:44
622 просмотра

Зноў залівісты званок паклікаў вучняў на першы ўрок, які ў новым 2017/2018 навучальным годзе ва ўсіх школах Беларусі прайшоў пад назвай “Беларусь – мая Айчына”.

Першая старонка “Гістарычная”. Вучні паглядзелі відэаролік “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”, пасля прагляду якога была арганізавана віктарына. Рабяты падкрэслілі вялікае значэнне дзейнасці Ф.Скарыны, які даў магчымасць беларусам чытаць друкаваныя кнігі на роднай мове.

Другая старонка “Літаратурная”.  Тут гаворка ішла пра славутых сыноў Беларусі Я.Купалу і Я.Коласа, таму што ўся наша краіна ў 2017 годзе адзначае 135-годдзе з дня нараджэння класікаў. Вучні чыталі вершы на памяць і слухалі песню “Спадчына” ў выкананні “Песняроў”.

Старонка “Спартыўная” дазволіла вучням яшчэ раз нагадаць, што ў нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца фізічнай культуры і спорту, аб чым сведчаць перамогі нашых спартсменаў.

Гартаючы старонкі часопіса, вучні прадэманстравалі сваё веданне традыцый, гісторыі, культуры Беларусі. Паглыбілі веды пра Ф.Скарыну, Я.Купалу і Я.Коласа, пра дасягненні нашых спартсменаў.

СМОТРЕТЬ ФОТООТЧЁТ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.