Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

9 "А"

Выпущен в 2018

Мы гордимся нашей одноклассницей Савчик Ольгой, которая заняла 2-е место в школьном конкурсе "Лидер года". Поздравляем Ольгу и желаем дальнейших побед!

Напярэдадні Дня Перамогі ў IX “А” класе прайшоў урок памяці “Дзяцінства, апаленае вайной”.
Вучні чыталі вершы, глядзелі відэаролікі, расказвалі пра дзяцей, якія пабывалі ў лагерах смерці, зачытвалі іх успаміны-споведзі, не забылі і пра подзвігі піянераў-герояў. Красноўская Анастасія, удзельніца раённага конкурсу патрыятычнай песні, якая атрымала прыз глядацкіх сімпатый, уразіла ўсіх вельмі пранікнёным выкананнем песень пра вайну. Прыгадалі вучні і жорсткую расправу з дзецьмі Міная Шмырова, легендарнага арганізатара партызанскага руху на Віцебшчыне. А знакамітая “Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова ў выкананні Апановіча Яўгена кранула за сэрца кожнага з прысутных. Нельга было не ўспомніць і трагедыю вёскі Хатынь, у якой спалена 149 чалавек, з іх 76 дзяцей. У гэтым годзе ўся наша краіна адзначала 75-годдзе Хатынскай трагедыі.
Урок памяці наведала Алена Казіміраўна Блажыеўская, старшыня савета ветэранаў нашага завода “Краснасельскбудматэрыялы”, якая расказала пра трагедыю вёскі Шавулічы, што знаходзіцца недалёка ад нашага пасёлка. Раніцай 7 ліпеня 1943 года час для гэтай вёскі спыніўся: за дапамогу партызанам фашысты ў тры колы акружылі вёску, мужчын заставілі капаць сабе магілы, а потым расстралялі 366 жыхароў, з іх -120 дзяцей. Усе дамы і пабудовы былі спалены. Так вёска Шавулічы, якая складалася з 77 двароў, дзе жыло 94 сям’і, перастала існаваць. Алена Казіміраўна прачытала свой уласны верш пра Шавулічы, напомніла вучням, што 7 ліпеня 2018 года спаўняецца 75 гадоў трагедыі вёскі Шавулічы, і параіла ўсім наведаць мітынг, які штогод праводзіцца там.
Тамашэўская Кацярына расказала пра крывавую расправу з сям’ёй Івана Сцяпанавіча Целеша, які жыў у нашым пасёлку Краснае Сяло: “Самым жнівом у вёсцы з’явіліся карнікі, сям’ю забралі з поля, загналі ў гумно. Маці пасадзілі на стул пасярод гумна, а дзяцей паставілі каля сцяны. Немцы патрабавалі, каб жанчына сказала, дзе знаходзіцца партызанскі атрад. Жанчына маўчала. Тады немцы пачалі па аднаму расстрэльваць сямёра дзяцей. Маці застрэлілі апошняй”.
Страшна і несправядліва, калі ахвярамі вайны становяцца дзеці, якім наканавана жыць, радавацца сонейку, бегаць басанож па зялёнай траве, сябраваць, марыць і спадзявацца… Толькі вайна не дала ім такой магчымасці: яна прайшлася па іх лёсах, знішчыла іх жыцці.
Мне, як класнаму кіраўніку, вельмі хочацца верыць, што ўрок памяці знайшоў водгук у сэрцы кожнага вучня і кожны будзе памятаць пра жудасныя дні вайны, каб з ячшэ большым замілаваннем цаніць кожнае імгненне шчаслівага і мірнага жыцця.

Данешчык Т.В.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.