Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Інфармацыйная гадзіна: урок памяці “Дзяцінства, апаленае вайной”

Дата: 4 мая 2019 в 23:42, Обновлено 6 мая 2019 в 00:21
307 просмотров

Дзяцінства – самы прыгожы час у жыцці кожнага чалавека. Блакітнае неба над галавой. Побач мама і тата. Самыя добрыя, самыя лепшыя ўспаміны мы звязваем з дзяцінствам. Але было такое пакаленне, для якога напамін аб дзяцінстве звязаны з невыносным болем, жахам, адчаем.
Вучні расказвалі пра подзвігі піянераў-герояў: Марата Казея, Зіны Партновай, Валянціна Коціка, Мікалая Гойшыка чыталі вершы пра вайну, глядзелі відэаролік “Колокола Хатыні”, зачытвалі ўспаміны дзяцей – сведкаў вайны, якія прайшлі праз жахі канцэнтрацыйных лагераў смерці.
Страшна і несправядліва, калі ахвярамі вайны становяцца дзеці, якім наканавана жыць, радавацца сонейку, бегаць басанож па зялёнай траве, сябраваць, марыць і спадзявацца… Толькі вайна не дала ім такой магчымасці: яна прайшлася па іх лёсах, знішчыла іх жыцці.
Мне, як класнаму кіраўніку, вельмі хочацца верыць, што ўрок памяці знайшоў водгук у сэрцы кожнага вучня і кожны будзе памятаць пра жудасныя дні вайны, каб з ячшэ большым замілаваннем цаніць кожнае імгненне шчаслівага і мірнага жыцця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.