Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Урок мужнасці "Была такая вёска Шавулічы".

Дата: 29 апреля 2019 в 00:52, Обновлено 5 мая 2019 в 22:10
257 просмотров

У межах дэкады беларускай мовы і літаратуры вучні 9 "А" класа для пяцікласнікаў правялі ўрок мужнасці "Была такая вёска Шавулічы".
Вучні даведаліся пра трагедыю вёскі Шавулічы, што знаходзіцца недалёка ад нашага пасёлка. Раніцай 7 ліпеня 1943 года час для гэтай вёскі спыніўся: за дапамогу партызанам фашысты ў тры колы акружылі вёску, мужчын заставілі капаць сабе магілы, а потым расстралялі 366 жыхароў, з іх - 120 дзяцей. Усе дамы і пабудовы былі спалены. Так вёска Шавулічы, якая складалася з 77 двароў, дзе жыло 94 сям’і, перастала існаваць.
Сёння на месцы спаленай вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс, дзе кожны год 7 ліпеня вельмі мнагалюдна. З усяго Ваўкавыскага раёна і з другіх куточкаў Беларусі збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць загінуўшых жыхароў вёскі Шавулічы. Гэты боль немагчыма зразумець і прыняць. Застаецца толькі памятаць і не забываць, якім коштам нашаму народу дасталася Вялікая Перамога.
Гамоніць радасць сонечнага дня,
Цвітуць сады і прыгажэюць вуліцы.
А тут заўжды лунае цішыня
І гушкае згарэўшыя Шавулічы.

Шчабечуць ластаўкі, сініцы, вераб’і,
Даверліва гняздо пад стрэху тулячы…
Тут хат няма, і стрэх няма на іх.
І гнёзд няма там, дзе былі Шавулічы.

Але жыве і памяць і любоў.
І вера, і надзея лепшай долі…
Да шматпакутнай вёскі зноў і зноў
Прыходзім мы, каб не забыць ніколі.

22 мая пяцікласнікі паедуць на экскурсію ў вёску Шавулічы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.