Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

1 урок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

Дата: 23 сентября 2018 в 15:16
246 просмотров

Першы ўрок прайшоў у кабінеце беларускай мовы і літаратуры, і гэта не выпадкова, бо вучні 5 “В” класа разам са сваімі старэйшымі сябрамі, вучнямі беларускмоўнага 8 “В” класа, адправіліся ў віртуальнае падарожжа “Па старонках гісторыі роднага краю”.
Адправіліся ў падарожжа, каб яшчэ раз апынуцца ў самых прыгожых куточках нашай краіны, каб успомніць гісторыю, музыку, літаратуру, славутых сыноў і дачок Беларусі, а таксама каб кожны расказаў пра сваю малую радзіму. Адным словам, мы пачалі вывучаць Беларусь ад А да Я.
Вучні чыталі вершы, гулялі ў гульню “Гавары са мной па-беларуску”, слухалі песню ў выкананні Целеш Ангеліны.
Мы даведаліся, што большасць вучняў нарадзілася ў пасёлку Краснасельскі.
Мой Краснасельскі,
Мой пасёлак родны,
Такі знаёмы для мяне.
Люблю цябе ў пагоду і ў нянасце,
Храню ў душы агеньчык для цябе.
Хачу, каб ты быў велічны, прыгожы,
Зялёны, ясны, чысты, як раса!
І мару я, каб больш зусім ніколі
Не закранула душу горкая сляза.

Можна пражыць жыццё і «не знайсці сваёй Радзімы», не стаць яе патрыётам, які любіць сваю Айчыну не за тое, што яна дае яму нейкія даброты і прывілеі, а таму, што гэта яго Бацькаўшчына.
Мы ўпэўнены, што кожны з прысутных у сваім сэрцы знайшоў месца для сваёй малой радзімы і для нашай Беларусі, нашай Бацькаўшчыны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.