-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні?”
Вясна – гэта блакітнае неба над галавой, воблакі, якія падганяе лёгкі ветрык, першыя нясмелыя сонечныя промні, радасныя дзіцячыя галасы. Усё дыхае свежасцю і маладосцю, бо вясна ў душы кожнага чалавека выклікае абуджэнне, радасць, усяляе надзею і веру ў шчаслівае будучае. Але так было не заўсёды…
79 гадоў таму адбылася страшная трагедыя ў весцы Хатынь, дзе было жывымі спалена 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. Гэтай трагічнай падзеі і быў прысвечаны ўрок памяці «Аб чым звоняць званы Хатыні?”, які прайшоў у VIII “Б” класе ДУА “СШ г.п.Краснасельскі”.
Рабяты з лектарскай групы адзначылі, што да вайны гэта была звычайная беларуская вёсачка. Але цяпер тут ніколі не будзе пахнуць сырадоем і духмяным хлебам, ніколі раніцай не заспяваюць тут пеўні, і ніхто ніколі не пачуе тут дзіцячых галасоў і вясёлых песень, бо час для гэтай вёскі спыніўся вясеннім днём 22 сакавіка 1943 года. Сёння ў Хатыні можна толькі пачуць, як звоняць званы. Чаго яны звіняць? Пра што хочуць нам расказаць? Аб чым яны нас папярэджваюць?
Моўчкі, затаіўшы дыханне вучні глядзелі відэакліп “Колокола Хатыни”. Безумоўна, усе прысутныя разумелі, што гэта відэа сучаснае, што яно не з’яўляецца дакументальным, але ад гэтага яшчэ мацней пульсавала кроў і сціскалася сэрца. Гэта было на самай страве. Пекла на зямлі!
На ўроку памяці гучалі і лічбы, але яны не былі сухімі, яны ўражвалі сваімі памерамі, бо за кожнай з іх стаялі лёсы дарослых людзей, маленькіх дзяцей, юнакоў і дзяўчат, цэлых вёсак і гарадоў. Прыгадалі і гісторыю Іосіфа Камінскага, які для кожнага беларуса стаў сімвалам моцы і няскоранасці.
Не маглі не ўспомніць мы пра трагічны лёс і вёскі Шавулічы, якая знаходзіцца недалёка ад нашага пасёлка Краснасельскі. У Шавулічах немцы расстралялі 366 жыхароў, з іх – 120 дзяцей. Усе дамы і пабудовы былі спалены. Так вёска Шавулічы перастала існаваць. На сённяшні дзень тут таксама знаходзіцца мемарыяльны комплекс.
Потым усім класам адправіліся ў віртуальнае падарожжа па мемарыяльнаму комплексу “Хатынь”. Многія з рабят выказалі жаданне на вясенніх канікулах адправіцца на экскурсію ў Хатынь, каб усё пабачыць на свае ўласныя вочы.
Званы Хатыні нагадваюць нам зноў і зноў, што мы павінны ведаць гісторыю сваёй краіны, яе гераічныя і трагічныя старонкі і памятаць, якой дарагой цаной заплаціў наш народ за сваю свабоду і незалежнасць.
Мне, як класнаму кіраўніку, вельмі хочацца верыць, што ўрок памяці знайшоў водгук у сэрцы кожнага вучня і кожны будзе памятаць пра жудасныя дні вайны, каб з ячшэ большым замілаваннем цаніць кожнае імгненне шчаслівага і мірнага жыцця.
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by