Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гульня-віктарына “Знаўцы роднай мовы”

Дата: 21 февраля 2021 в 12:09, Обновлено 21 февраля 2021 в 12:19
214 просмотров

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў VII “В” класе была праведзена гульня-віктарына “Знаўцы роднай мовы”. Змагаліся дзве каманды, кожнай хацелася перамагчы, але шлях да перамогі быў няпростым.
У першым туры гульцы па чарзе выбіралі карткі-пытанні. Калі яны правільна адказвалі, то атрымлівалі каляровы кружок - “колер” і словазлучэнне на рускай мове, якія былі прымацаваны на адваротным баку карткі.
У другім туры каманды стваралі “Палітру слоў”. Удзельнікам неабходна было размясціць колеры на палітры, перакласці атрыманыя словазлучэнні на беларускую мову і пад кожным колерам правільна напісаць словазлучэнне па-беларуску.
У трэцім туры каманды стваралі невялікія тэксты. Абавязковая ўмова - выкарыстаць усе словы з палітры. Зусім няпростае заданне, але ўсе ўдзельнікі паспяхова справіліся з ім. Атрымаліся цікавыя і займальныя тэксты.
Весела і карысна прайшла гульня, у якой галоўнай была не перамога, а імкненне даведацца пра таямніцы роднай мовы, жаданне паразмаўляць на мове сваіх продкаў.
Яшчэ больш фотаздымкаў вы можаце ўбачыць у фотаальбоме

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.