Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Урок мужнасці “Была такая вёска Шавулічы…”

Дата: 7 мая 2019 в 20:12, Обновлено 13 мая 2019 в 20:20
276 просмотров

У межах дэкады беларускай мовы і літаратуры 29 красавіка вучні IX“А” класа правялі для пяцікласнікаў урок мужнасці “Была такая вёска Шавулічы…”.

Вучні даведаліся пра трагедыю вёскі Шавулічы, што знаходзіцца недалёка ад нашага пасёлка.Раніцай 7 ліпеня 1943 года час для гэтай вёскі спыніўся: за дапамогу партызанам фашысты ў тры колы акружылі вёску, мужчын заставілі капаць сабе магілы, а потым расстралялі 366 жыхароў, з іх -120 дзяцей. Усе дамы і пабудовы былі спалены. Так вёска Шавулічы, якая складалася з 77 двароў, дзе жыло 94 сям’і, перастала існаваць.

Сёння на месцы спаленай вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс, дзе кожны год 7 ліпеня вельмі мнагалюдна. З усяго Ваўкавыскага раёна і з другіх куточкаў Беларусі збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць загінуўшых жыхароў вёскі Шавулічы.Гэты боль немагчыма зразумець і прыняць. Застаецца толькі памятаць і не забываць, якім коштам нашаму народу дасталася Вялікая Перамога.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.