Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

2 мая 2019 года. Литературно-музыкальная композиция, посвящённая 75- летию освобождения Беларуси, "Беларусь, апаленая вайной"

Дата: 13 мая 2019 в 21:34
175 просмотров

У межах дэкады беларускай мовы і літаратуры вучні адзінаццатага класа для шасцікласнікаў правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Беларусь, апаленая вайной”.

Вядучыя расказвалі пра тое, які цяжкі, нечалавечы і ў той жа час гераічны шлях прайшлі нашы воіны і наша краіна. У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёй мільёнаў людзей, разрабаваная і напаўразбураная, краіна не здавалася. Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялік іўклад у Перамогу над фашызмам – свяшчэнная.

Вучні расказвалі паведамленні, чыталі вершы, спявалі песні, глядзелі відэаролікі пра трагедыю ў Хатыні, пра аперацыю “Баграціён” і пра вызваленне Мінска 3 ліпеня 1944 года.

Хвілінай маўчання ўсе прысутныя выказалі сваю павагу і памяць тым, хто загінуў на вайне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.