Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Раённы конкурс "Сямейныя дынастыі"

Дата: 31 марта 2018 в 10:34
Автор: Телеш Е. И.
380 просмотров

Году малой радзімы прысвяцілі арганізатары раённы конкурс даследчых работ «Сямейныя дынастыі».Сям’я мае вялікае значэнне ў жыцці кожнага чалавека. Сям’я – гэта самыя блізкія, родныя людзі, якіх мы вельмі любім, якія дораць нам цеплыню і дапамагаюць у складаных жыццёвых сітуацыях.
Ад нашай школы ў конкурсе прымала ўдзел сямейная дынастыя Блажыеўскіх-Целешаў, якую прадставіла Целеш Ангеліна, вучаніца 7 “В” класа, разам са сваёй матуляй Целеш Аленай Іванаўнайі бабуляй Блажыеўскай Аленай Казіміраўнай.У сваім выступленні Ангеліна адзначыла:”Мы не проста сваякі, мы вельмі блізкія духоўна: бабуля, мама, мой брат і я – усе мы размаўляем па-беларуску, з асаблівай павагай ставімся да сваёй роднай мовы і робім усё, каб мова беларусаў жыла. Нас у пасёлку называюць беларускамоўнай сям’ёй, а я лічу, што ўжо можна гаварыць пра беларускамоўную сямейную дынастыю Блажыеўскіх-Целешаў”.
І сапраўды, гэта так. Алена Казіміраўнаразмаўляе і піша вершы на беларускай мове, Алена Іванаўнавыкладае беларускую мову і літаратуру ў нашай школе, яе сын Аляксей на працягу ўсіх гадоў навучання ў школе займаў прызавыя месцы ў раённых алімпіядах па беларускай мове, а Ангелінавучыцца ў беларускамоўным класе, любіць не толькі чытаць вершы, але і спяваць песні па-беларуску, займае прызавыя месцы ў конкурсах і алімпіядах.
Сваё выступленне Ангеліна завяршыла такімі словамі:”Кім я хачу стаць, яшчэ дакладна не ведаю, але ў адным я ўпэўнена, што любоў і павагу да сваёй сям’і, да роднай мовы і да сваёй краіны я пранясу праз усё жыццё і пастараюся перадаць гэты бясцэнны скарб сваім дзецям. Тады ўжо беларускамоўная дынастыя Блажыеўскіх-Целешаў будзе прадстаўлена чатырма пакаленнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.