Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вечар адпачынку “Гэта быў час, які нельга забыць…”

Дата: 8 мая 2019 в 20:32, Обновлено 16 мая 2019 в 13:29
1 662 просмотра

Вельмі хутка ўся наша краіна будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі д нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Шмат вады ўнесла рака часу з тых пор, як закончылася Вялікая Айчынная вайна: зараслі шрамы акопаў, зніклі папялішчы спаленых вёсак і гарадоў, выраслі новыя пакаленні, якія, на шчасце, ведаюць пра той суровы час толькі з кніжак, кінафільмаў, успамінаў родных і блізкіх, ветэранаў. Але гэта быў час, які нельга забыць. Гэта быў час, які мы не маем права забыць. Памятаць, каб не паўтарылася вайна, каб не гінулі людзі, памятаць, каб быў мір на зямлі.
Вечар адпачынку, які прайшоў 8 мая для вучняў 9-11 класаў напярэдадні Дня Перамогі, так і называўся “Гэта быў час, які нельга забыць”.

Вучні чыталі вершы, глядзелі відэаролікі, спявалі песні, расказвалі паведамленні пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Бурачэўская Аляксандра вершам “22 чэрвеня” нагадала ўсім прысутным, як пачалася вайна.

Страшна і несправядліва, калі ахвярамі вайны становяцца дзеці, якім наканавана жыць, радавацца сонейку, бегаць басанож па зялёнай траве, сябраваць, марыць і спадзявацца… Толькі вайна не дала ім такой магчымасці: яна прайшлася па іх лёсах, знішчыла іх жыцці. Мыслюк Максім прачытаў верш П.Панчанкі “Дзеці вайны”. А Васілеўская Паліна вельмі пранікнёна прачытала верш П.Броўкі “Партызанка”.

Апановіч Анастасія перадала ўспаміны Каці Жачкінай, якая прайшла праз жахі канцэнтрацыйнага лагера: “У хуткім часе дзяцей адлучылі ад дарослых. Вельмі цяжка было развітвацца з мамай. Сярод нас было некалькі зусім маленькіх дзяцей – па два-тры гады. Іх павялі ў асобную палату. Хутка адтуль данесліся дзіцячыя крыкі і плач. Яны то сціхалі. То аднаўляліся з новай сілай. У іх бралі кроў для нямецкіх салдат”.

Стасевіч Дар’я расказала пра  жорсткую расправу з дзецьмі Міная Шмырова, легендарнага арганізатара партызанскага руху на Віцебшчыне. А знакамітая “Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова кранула за сэрца кожнага з прысутных.

Нельга было не ўспомніць і трагедыю вёскі Хатынь, у якой спалена 149 чалавек, з іх 76 дзяцей. Галоўчык Анастасія прачытала верш, які так і называецца “Хатынь”.

Шэўчык Віялета расказала пра трагедыю вёскі Шавулічы, што знаходзіцца недалёка ад нашага пасёлка. Раніцай 7 ліпеня 1943 года час для гэтай вёскі спыніўся: за дапамогу партызанам фашысты ў тры колы акружылі вёску, мужчын заставілі капаць сабе магілы, а потым расстралялі 366 жыхароў, з іх - 120 дзяцей. Усе дамы і пабудовы былі спалены. Так вёска Шавулічы, якая складалася з 77 двароў, дзе жыло 94 сям’і, перастала існаваць.

Багдановіч Аляксандр расказаў пра крывавую расправу з сям’ёй Івана Сцяпанавіча Целеша, які жыў у нашым пасёлку Краснае Сяло: “Самым жнівом у вёсцы з’явіліся карнікі, сям’ю забралі з поля, загналі ў гумно. Маці пасадзілі на стул пасярод гумна, а дзяцей паставілі каля сцяны. Немцы патрабавалі, каб жанчына сказала, дзе знаходзіцца партызанскі атрад. Жанчына маўчала. Тады немцы пачалі па аднаму расстрэльваць сямёра дзяцей. Маці застрэлілі апошняй”.

Песні ваенных гадоў і сучасныя песні пра вайну для ўсіх прысутных спявалі Целеш Ангеліна, Шэўчык Віялета, Вільчык Анастасія, Бурачэўская Аляксандра, Аскерка Юлія.

Скробат Святлана Вітальеўна, старшыня пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” і класны кіраўнік X класа, расказала пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Люціка Антона Антонавіча, які пражывае ў нашым пасёлку. Таксама Святлана Вітальеўна паведаміла, што вучні X класа, валанцёры атрада “Добрыя сэрцы”, часта наведваюць Антона Антонавіча, каб яшчэ раз успомніць падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

У канцы вечара адпачынку былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі пераможцы конкурсу чытальнікаў “Радкі, апаленыя вайной”:

1 месца – Васілеўская Паліна, Бурачэўская Аляксандра, Апановіч Яўген

2 месца -  Якабчук Маргарыта, Рубцова Лізавета, васілеўскі Яўген

3 месца – Сегень Арына, Вінаградава Вераніка.

Таксама граматамі былі ўзнагароджаны ганаровыя ўдзельнікі конкурсу Тарановіч Вадзім і Целеш Ангеліна, якія неаднаразова станавіліся пераможцамі не толькі школьных конкурсаў чытальнікаў, але  раённых і абласных.

Вельмі хочацца спадзявацца, што вечар адпачынку нікога з прысутных не аставіў раўнадушным.

Данешчык Т.В., кіраўнік МА настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.