-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Інфармацыйная гадзіна: урок памяці “Дзяцінства, апаленае вайной”
Дзяцінства – самы прыгожы час у жыцці кожнага чалавека. Блакітнае неба над галавой. Побач мама і тата. Самыя добрыя, самыя лепшыя ўспаміны мы звязваем з дзяцінствам.Але было такое пакаленне, для якога напамін аб дзяцінстве звязаны з невыносным болем, жахам, адчаем.
Вучні расказвалі пра подзвігі піянераў-герояў: Марата Казея, Зіны Партновай, Валянціна Коціка, Мікалая Гойшыка чыталі вершы пра вайну, глядзелі відэаролік “Колокола Хатыні”, зачытвалі ўспаміны дзяцей – сведкаў вайны, якія прайшлі праз жахі канцэнтрацыйных лагераў смерці.
Страшна і несправядліва, калі ахвярамі вайны становяцца дзеці, якім наканавана жыць, радавацца сонейку, бегаць басанож па зялёнай траве, сябраваць, марыць і спадзявацца… Толькі вайна не дала ім такой магчымасці: яна прайшлася па іх лёсах, знішчыла іх жыцці.
Мне, як класнаму кіраўніку, вельмі хочацца верыць, што ўрок памяці знайшоў водгук у сэрцы кожнага вучня і кожны будзе памятаць пра жудасныя дні вайны, каб з ячшэ большым замілаваннем цаніць кожнае імгненне шчаслівага і мірнага жыцця.
Данешчык Т.В., кіраўнік МА настаўнікаў
беларускай мовы і літаратуры
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by