Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Урок беларускай літаратуры ў VIII “В” класе “А. Куляшоў. Балада “Маці”

Дата: 30 апреля 2019 в 11:18, Обновлено 6 мая 2019 в 11:22
1 341 просмотр

У межах дэкады беларускай мовы і літаратуры 30 красавіка Целеш Алена Іванаўна правяла адкрыты ўрок у VIII “В” класе для маладых педагогаў. Тэма ўрока “А.Куляшоў. Балада “Маці” вельмі сугучна з тэматыкай дэкады.

Вучні адразу адзначылі, што тэма балады ваенная - пакутлівае чаканне маці з вайны свайго сына; ідэя – непераможнасць мацярынскага сэрца, душы, яе самаахвярнасць. Усе прысутныя на ўроку зразумелі, што А.Куляшоў раскрывае антычалавечую сутнасць вайны, выступае супраць яе. Вайна нясе пакуты, фізічны і душэўны боль, чалавечыя страты, жахі, холад,голад. Вайну нельга нічым апраўдаць.

А яшчэ вучні гаварылі пра мацярынскуюлюбоў, якая давала сілы юнакам выстаяць у неймаверныхжудасныхумовахвайны. Яна здольнатварыцьнемагчымае: у баладзеянаадолелачужыненавісны камень, на якімусё ж прараслізярнятыперамогі.

Самаахвярнаясмерцьмаці ў творысімвалізуенепераможнасць народа, веру ў яговызваленне.

Урок атрымаўся вельмі пранікнёным і чулым, бо на ім прысутнічала мама Алены Іванаўны – Алена Казіміраўна Блажыеўская. Алена Казіміраўна піша вершы, адзін з якіх яна і прачытала вучням.

У канцы ўрока вучні пасеялі зярняты – сімвал непераможнасці жыцця.

Данешчык Т.В., кіраўнік МА настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.