-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Да 100-годдзя БССР. Сустрэча са знакамітым земляком
11 студзеня музей ДУА “ Сярэдняя школа г. п. Краснасельскі” гасцінна вітаў у сваіх сценах знакамітага земляка, гісторыка, краяведа і калекцыянера- Міхася Уладзіміравіча Вераціла.Са школьных гадоў ён цікавіўся геалогіяй, гісторыяй, краязнаўствам, археалогіяй. Працаваў на Ваўкавыскім (Краснасельскім) цэментным заводзе электрыкам, маляром, мастаком-афарміцелем. Служыў на Балтыйскім флоце.Самастойна даследаваў Краснасельскія крэмнездабваюыя шахты. З жонкай Любай адкрыў могільнік культуры шарападобных амфар, фінальны палеаліт на Ваўкавышчыне і паселiшча ранняга жалезнага веку каля пасёлка Краснасельскі.Выратаваў для Беларусі пахаванне старажытнага шахцёра.Сабраў багатую калекцыю паштовых марак, манет, бонаў, этнаграфічных і археалагічных артэфактаў і
заснаваў Краснасельскі музей. Ёнз’яўляецца аўтарам памятніка піянерам-героям у вёсцы Карпаўцы і мемарыяльнай дошкі на прахадной старога заводу.
Як мастак па інтэр’ерах афармляў аб’екты культуры на Гродзеншчыне: Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей, кактэйль-бар у санаторыі-прафілакторыі «Пралеска», класы ў ДУА “ Сярэдняя школа г. п. Краснасельскі” , дзе кіраваў клубам дзіцячай творчасці «Умелыя рукі» (1974-1986 гг.). Выканаў многія помнікі і мемарыяльныя дошкі ў Ваўкавыскім, Мастоўскім, Бераставіцкім раёнах, адрэстаўраваў шматлікія археалагічныя экспанаты для музеяў Мінска, Гродна, Гудзевічаў, Ваўкавыска.. Напісаў і апублікаваў шмат папулярных і навуковых артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, этнаграфіі. Выявіў і вывучаў старажытныя помнікі на Ваўкавышчыне: могільнік культуры шарападобных амфар, крэмнездабываючыя шахты каля мястэчка Краснасельскае, старажытнаславянскае паселішча ля Навасёлак, раннехрысціянскія могільнікі, уніяцкую драўляную царкву на могільніку ў вёсцы Калантаі. Як разьбяр па дрэве ўдзельнічае ў выставах з 1974 года. Друкуе вершы і апавяданні.
Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з Міхаілам Вераціла, музей папоўніўся шэрагам каштоўных экспанатаў. Каштоўная інфармацыя, якой дзеліцца Міхаіла Вераціла , лягла ў аснову многіх навукова-даследчых работ вучняў.
Сустрэча са знакамітым земляком супала з яго днём нараджэння. Беларускі калекцыянер, краязнаўца, мастак, археолаг, паэт Міхась Вераціла (Міхаіл Уладзіміравіч) нарадзіўся 11 студзеня 1937 г. у в. Навасёлкі Ваўкавыскага раёна.З 1955 года працаваў у вытворчымаб’яднанні „Ваўкавыскцэментнашыфер” (электрыкам, слесарам, маляром, мастаком).
Вучні падрыхтавалі вiншаванне,каб павіншаваць з нагоды дня нараджэння Міхаіла Уладзіміравіча. У яго гонар гучалі аўтарскія вершы і словы падзякі. У канцы сустрэчы Мiхаiл Уладзiмiравiч падарыў музею сваю кнгу “Багi з-пад Росi”, якая была апублiкавана ў гэтым годзе.
Нам вельмі пашанцавала, што мы маем такую магчымасць супрацоўнiчаць з такім знакамітым чалавекам, які з’яўляецца яшчэ і нашым земляком.
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by