-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Урок беларускай літаратуры
Панорама открытых уроков в рамках подготовки к педсовету «Самообразование – один из путей повышения профессионального мастерства педагогов»
Урок беларускай літаратуры
3 лютага 2015 года прайшоў адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 10 “А” класе па тэме “Я.Брыль. Жыццё і творчасць пісьменніка. Асуджэнне антычалавечай сутнасці вайны ў апавяданні “Memento mori”.
Урок пачаўся з паведамлення вучаніц Кравец Юліі і Ляшчук Гражыны пра жыццё і творчасць Я.Брыля. Сваё паведамленне яны суправаджалі самастойна падрыхтаванай прэзентацыяй.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Андрэеўна Адамовіч адзначыла, што апавяданне Я.Брыля “Memento mori” – своеасаблівы помнік народу-змагару. Загалоўкам да твора Я.Брыль выбраў старадаўняе лацінскае выслоўе – “помні пра смерць”. Чаму? Урок павінен даць адказ на гэтае і іншыя пытанні.
Сунэлік Анастасія і Рагацэвіч Маргарыта нагадалі ўсім пра трагічны лёс беларускіх вёсак Хатынь і Шавулічы. Затым прагледзелі відэаролік пра Хатынь, ад якога на вочы набягалі слёзы. Такую ж трагедыю апісвае і Я.Брыль у сваім апавяданні. Грудзінская Вольга пераказала змест твора, звярнуўшы ўвагу на на тое, з якім майстэрствам пісьменнік апісвае зондэрфюрэра і печніка.
Затым вучні працавалі ў групах, абмяркоўвалі прапанаваныя пытанні. Калі адказы былі знойдзены, прадстаўнікі ад кожнай групы выказвалі свае адносіны да прачытанага твора, давалі сваю ацэнку героям. Усе вучні прыйшлі да высновы, што пячнік фізічна гіне, але ўжо не як бездапаможная ахвяра, а як чалавек, які прымусіў ворага занервавацца і атрымаў над ім маральную перамогу. Горды і непакорлівы, не страціўшы сваёй годнасці, не здрадзіўшы сваім перакананням, сумленню, стары не пажадаў літасці ката, бо без аднавяскоўцаў, усяго народа не бачыў радасці і сэнсу жыцця. У гэтым яго бессмяротнасць.
У заключэнні ўрока Пішчык Валерыя зачытала малітву, у якой былі наступныя словы: “Божа, мы молімся Табе, каб дзецям нашым лепш жылося, каб яны не ведалі пра такое страшнае слова як ВАЙНА”.
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by