-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Ты кажаш, я не ведаю вайны…
Я вас прашу, не зведаў хто вайны,
Прашу вас, мае дочкі і сыны,
Узяць хоць долю памяці маёй –
Каб потым ёй не зарасці травой.
Анатоль Вярцінскі
Кожны адыходзячы год аддаляе нас усё далей ад жудаснага часу вайны. Але, каб не сцерлася ў памяці, каб памяць не парасла травой, патрэбна часцей успамінаць пра гэта, асабліва для падрастаючага пакалення. Няхай ведаюць, што амаль 70 гадоў над намі блакітнае, мірнае неба. І гэта не падарунак лёсу. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды, не шкадуючы сябе, крок за крокам праз слёзы, смутак і боль набліжалі Перамогу.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай школы разам з вучнямі вырашылі прадметную дэкаду прысвяціць падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
7 мая ў 8 “Г” класе прайшла літаратурная гасцёўня пад назвай “Ты кажаш, я не ведаю вайны…”
Гучыць музыка, кранаючы кожнае сэрца, на экране жудасныя карціны, якія не астаўляюць раўнадушнымі сэрцы дарослых і дзяцей. Вядучыя: Целеш Аляксей і Касіла Вераніка нагадваюць нам пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, пра страты беларускага народа, пра боль і смутак. Кожны фрагмент дадаткова агучваецца вучнямі (дзеці чытаюць вершы на памяць). Расказы дапаўняюцца ўспамінамі салдата і маці, якая страціла сваіх сыноў. Яны прыкланяюць галовы і ўскладваюць кветкі каля помніка невядомаму салдату. Гучаць песні ваенных гадоў і ўсё суправаджаецца відэафрагментамі з тых жудасных часоў.
Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання, дзе дзеці і дарослыя схілілі ў смутку галовы перад ахвярамі фашысцкай навалы.
Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі Целеш Алена Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і Кузьміна Вольга Анатольеўна, класный кіраўнік 8 “Г”класа.
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by