Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

23 красавіка прайшоў вечар адпачынку: літаратурна-музычная кампазіцыя "Звон жалобны над краем: Чарнобыль..."

Дата: 25 апреля 2016 в 13:28, Обновлено 28 апреля 2016 в 13:59
623 просмотра

Мэта мерапрыемства: паказаць значнасць экалагічнай трагедыі на прыкладзе аварыі Чарнобыльскай АЭС, выхоўваць пачуццё спагады, уменне суперажываць іншым людзям і з годнасцю ацэньваць іх уклад у жыццё краіны.

Пакуль Чарнобыль

У душу глядзіць,

Пакуль з яго калодзежаў

Не піць,

Пакуль яго сыноў

Не ажывіць - 

Баліць!

Баліць!

Баліць!

Чарнобыльская катастрофа - адна з самых вялікіх трагедый не толькі ў гісторыі нашага народа, але і ўсяго чалавецтва. Глыбокім болем адгукнулася гэта трагедыя ў нашых сэрцах, накрыла сваім злавесным чорным крылом Беларусь. Здарылася так, што асноўны цяжар атамнага ўдару прынялі на сябе беларуская зямля і яе людзі. Усе мы сёння - заложнікі Чарнобыля. Мінула 30 гадоў пасля той жахлівай красавіцкай ночы.

Быў ціхі і пяшчотны красавік,

І пра бяду замля яшчэ не знала...

Жахнуўся свет, калі пажар узнік,

І зорка Палыну слязой упала. 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.