Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Інтэлектуальна-патрыятычная гульня «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

Дата: 20 апреля 2016 в 08:50
753 просмотра

У школе з 11 па 21 красавіка 2016 года праводзіцца дэкада беларускай мовы і літаратуры, прысвечаная Году культуры.
12 красавіка для вучняў 8-х класаў адзінаццацікласнікі правялі інтэлектуальна-патрыятычную гульню «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». На пачатку гульні вядучыя запрасілі ўсіх у віртуальнае падарожжа па Беларусі, і дзякуючы сучаснай тэхніцы, прысутныя пабывалі ў самых прыгожых і знакамітых куточках нашай краіны.

Спаборнічалі  каманды 8 “В” і 8 “Б” класаў, якія па чарзе выбіралі на гульнёвым полі катэгорыі пытанняў і балы. Удзельнікі дэманстрыравалі сваё веданне  роднай мовы, традыцый беларускага народа, гісторыі, геаграфіі роднага краю, культурнай спадчыны Беларусі.

Адзін з тураў быў прысвечаны тэме “2016 год – Год культуры”. Удзельнікі даведаліся, што 2016 год – год значных для Беларусі юбілееў: 125-годдзе з дня нараджэння М.Багдановіча, 75-годдзе з дня нараджэння У.Мулявіна, юбілеі К.Крапівы, І.Шамякіна і іншых знакамітых людзей нашай краіны.

Усе прысутныя яшчэ раз пераканаліся, што наша  Беларусь – гэта прыгожая краіна з багатым мінулым, гасцінымі, працавітымі людзьмі, маляўнічай прыродай і вельмі мілагучнай мовай. У нас захаваліся помнікі даўніны, якімі ганарымся не толькі мы, але і ўвесь свет. Гэта Мірскі замак, які ўнесены ў міжнародную скарбніцу ЮНЕСКА, Сынкавіцкая царква абарончага тыпу, Сафійскі сабор у Полацку, нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік у Нясвіжы і многія іншыя.

Абедзве каманды з вялікім энтузіязмам адказвалі на пытанні, але перамагла каманда 8 “В” класа.

У заключэнні хочацца сказаць, што можна пражыць жыццё і «не знайсці сваёй Радзімы», не стаць яе патрыётам, які любіць сваю Айчыну не за тое, што яна дае яму нейкія даброты і прывілеі, а таму, што гэта яго Бацькаўшчына.

Мы спадзяемся, што кожны з прысутных на мерапрыемстве знайшоў у сваім сэрцы месца для нашай Беларусі, нашай Бацькаўшчыны.

Гульню падрыхтавала Данешчык Т.В.,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.