-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Сустрэча з цудоўным
На гэтым тыдні вучні V “В” класа ДУА “СШ г.п.Краснасельскі” наведалі цудоўную экспазіцыю, якая знаходзіцца ў ветэранскім пакоі ААТ “КСМ”. Там нас ветліва сустрэла Алена Казіміраўна Блажыеўская. Адразу ў вочы кінуўся сапраўдны вярцеп з народжаным Ісусам, а таксама зімовае дрэва са снегірамі. А навагоднія цацкі! Адна прагажэйшая за другую! Усяго немагчыма пералічыць… І ўсе гэтыя цудоўныя вырабы з розных матэрыялаў былі зроблены рукамі бабуль і дзядуль! Ідзем далей.
У другой частцы пакоя мы сустрэліся з выставай пад назвай “Хлеб – усяму галава!” Тут з вуснаў Алены Казіміраўны Блажыеўскай дзеці пачулі цікавы аповед, з дабаўленнем паэтычнага слова, пра сялянскую працу ў мінулым, калі ўсё выконвалі рукі чалавека: сейбіта, жняі, млынара, пекара. Некаторых з пералічаных асоб дзеці змаглі ўбачыць у муляжах ва ўвесь рост. Асобая ўвага была звернута на адносіны да гэтага дару – хлеба і ў наш час.
Потым дзеці яшчэ разгледзелі цудоўныя вырабы з саломкі і кветак. Змаглі загадаць жаданні каля карабля з цукровых ружаў пад назвай “Шчасце”, а таксама пабачыць старажытныя фотаздымкі свайго пасёлка і дыпломы, якімі былі ўзнагароджаны ветэраны працы за сваю творчасць. Вучні зразумелі, што бабулі і дзядулі і на заслужаным адпачынку імкнуцца пакінуць след для падрастаючага пакалення. А з цудоўных работ відаць, што ў нашых бабуль і дзядуль сапраўды залатыя рукі. Дзеці шчыра падзякавалі за сустрэчу з цудоўным.
Дзякуй Вам, людзі з белымі скронямі, з мазалямі ад працы, за астаўлены след у сэрцах дзяцей, за тое, што з’яўляецеся прыкладам да падражання.
А.І. Целеш,
педагог,
які выконвае
абавязкі класнага кіраўніка
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by