Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Лектарская група “Не пакідайце ж мовы роднай…”

Дата: 23 февраля 2021 в 08:24
205 просмотров

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Лектарская група IX “В” класа выступіла перад вучнямі 5-9-х класаў. Рабяты паведамілі пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, а таксама прачыталі вершы беларускіх паэтаў.

Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову? Напэўна, не. Некалі Францішак Багушэвіч казаў: «Мова — гэта «адзежа душы». Няхай жа душа беларускага чалавека нарэшце апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.