-
-
-
- Кабінет беларускай мовы і літаратуры
- Кабинет русского языка и литературы
- Кабинет МАТЕМАТИКИ
- Реализация культурно-образовательного проекта «Великий мастер языка и стиля»
- Кабинет информатики
- Кабинет немецкого языка
- Кабинет биологии
- Кабинет истории и обществоведения
- Комбинированный кабинет обслуживающих видов труда
-
-
-
-
-
-
-
Бяспека - справа рук кожнага.
19 студзеня мы ўсёй краінай адзначалі свята - Дзень выратавальніка. Выратавальнік - адна з самых мужных прафесій. Выратавальнікі - гэта адважныя людзі, якія адгукнуцца на любы крык аб дапамозе. Мужнасць, смеласць, знаходлівасць, самаахвярнасць – гэтымі якасцямі валодае чалавек, які абраў сабе прафесію выратавальніка.
23 студзеня ва ўтульным навучальным кабінеце Краснасельскай сярэдняй школы на мерапрыемства ўрок-гульня "Агонь наш - сябар, агонь наш-вораг" сабралася як звычайна шмат вучняў. Галоўным госцем мерапрыемства стала Анастасія Аляксандраўна Габроўская, якая працуе радыётэлефаністам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 г.Ваўкавыска. Анастасія Аляксандраўна расказала дзецям пра правілы бяспечных паводзін, а таксама пра сваю прафесію. Яна адзначыла, што выратавальнікі - гэта цэлая каманда, у якой працуюць і моцныя хлопцы, і далікатныя дзяўчыны, кожны з іх сумленна выконвае свае абавязкі. Усе працуюць хутка і зладжана ў складаных сітуацыях. Для выратавальніка не існуе дня або ночы, яны заўсёды знаходзяцца ў баявой гатоўнасці і прыходзяць на дапамогу кожнаму з нас.
Падчас мерапрыемства вучні паглядзелі навучальныя фільмы па правілах паводзін пры пажары, спаборнічалі ў займальных конкурсах. Асабліва дзецям спадабалася збіраць пазлы па бяспецы з часопіса «Юны выратавальнік». Дзяцей навучылі, як устанавіць на мабільны тэлефон мабільны дадатак ад МНС. Для ўсіх прысутных была арганізавана выстава лепшых творчых работ удзельнікаў конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Навучэнцы нашай школы штогод паспяхова ўдзельнічаюць у гэтым конкурсе. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі, а самыя актыўныя – прызамі.
Галоўная выснова, якую зрабілі для сябе вучні ў канцы мерапрыемства, што прафесія выратавальніка цяжкая і небяспечная, але ў гэтым і яе прывабнасць. А каб захаваць сваё жыццё і жыццё выратавальнікаў, дзецям і дарослым трэба ведаць і выконваць правілы бяспечных паводзін!
Телефон: 8(01512)62742
Email: krassh@uovrik.by